Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЯЛОЎ Дзмітрый Паўлавіч 

СЯЛОЎ Дзмітрый Паўлавіч

[5.8.1896, в. Яхрабол, цяпер Яраслаўская вобл., Расія — 29.10.1937, Мінск, турма НКВД], службовец. З сялянскай сям’і. Да арышту начальнік планава-фінансавага ўпраўлення наркамату асветы БССР. Арыштаваны 20.6.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 33, кв. 8. Асуджаны 28.10.1937 тройкай НКВД як «член нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.8.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 10816-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

5.11.1937 у Мінску па адрасе: Транспартны зав. 18, кв. 3 была арыштавана прадавец магазіна № 3 Галоўхлебзбыта Сялова-Бяркоўская Лізавета Маркаўна (н. 28.12.1902 у мяст. Лоеў Мінскай губ. ў сям’і рабочага), жонка Дзмітрыя Сялова. 28.11.1937 асуджана асобай нарадай пры НКВД як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 5.11.1956. Асабовая справа С.-Б. № 7414-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"