Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАДУС - ЗЯНЬКОВІЧ Віктар Аляксеевіч 

РАДУС - ЗЯНЬКОВІЧ Віктар Аляксеевіч

[31.12.1877 (12.1.1878, Архангельск, Расія — 4.10.1967], дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянер. З сям’і ссыльнага пасяленца з Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., удзельніка паўстання 1863—64. За рэвалюцыйную дзейнасць Р.-З. выключаны з Маскоўскага ун-та. У лют. 1902 арыштаваны, высланы на 3 гады ў Іркуцкую губ., адкуль уцёк у Швейцарыю. Наборшчык у друкарні «Искры». Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1908 асуджаны да 6 гадоў катаргі. З 1913 на пасяленні ў Іркуцкай губ. З мая 1918 заг. аддзела наркамата працы РСФСР. У 1919—20 на партыйнай і савецкай рабоце ў Саратаве. З 1921 старшыня рэўкама, СНК Кіргізскай АССР, бюро ЦК РКП(б) Кіргізіі. У 1925—27 старшыня ЦКК КП(б)Б і наркам Рабоча-сялянскай інспекцыі БССР. З 1930 нам. наркама працы РСФСР, з 1933 старшыня ЦК прафсаюза работнікаў сувязі СССР, з 1938 нач. упраўлення Наркамата асветы РСФСР, у 1940—56 у Ін-це марксізму-ленінізму. Член ЦКК КП(б)Б у 1925—27.

Літ.: ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"