Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЛОНІМ Самуіл Захаравіч
[30.9.1888, Сянно Магілёўскай губ., цяпер Віцебскай вобл. — 31.10.1937, Мінск, НКВД], навуковец. З купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1905—17 член партыі меншавікоў. У 1920 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Навукова-даследчага інстытута прамысловасці. Арыштаваны 29.8.1936 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148, кв. 44. У сувязі з арыштам выключаны з ВКП(б). 5.10.1936 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за «контррэвалюцыйную трацкісцкую дзейнасць, антысавецкую агітацыю і сувязь з польскай разведкай» да 5 гадоў ППК. 30.10.1937 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР справа С. была перагледжана, а ён прыгавораны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.8.1956. Асабовая справа С. № 7100-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 297–298]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.