Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НІКАЛАЕЎ Уладзімір Аляксандравіч
[30.12.1921, в. Глазунова Аленінскага р-на, цяпер Цвярская вобл., Расія — ?], піяніст. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную музычную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Пасля вайны артыст «Белдзяржэстрады». Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 30.4.1951 у Мінску па адрасе: вул. Старавіленская, д. 36, кв. 25. Асуджаны 14.7.1951 за «службу ў немцаў піяністам у групе «Гуслі» да 25 гадоў ППК. Вызвалены 20.2.1956. Рэабілітаваны 31.1.1956 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Н. № 5898-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.