Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЬВОВІЧ Давыд Абрамавіч 

ЛЬВОВІЧ Давыд Абрамавіч

[3.1.1898, мяст. Урэчча Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — 29.11.1938, Мінск, НКВД], педагог. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Выкладаў у Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 1.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 8, кв. 10. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 9.4.1938 як «член ПАВ» і за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Л. № 25478-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Літ.: 580.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"