Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СУЛІК-САРНОЎСКІ Нікадзім
[3(15).8.1893, в. Каменна-Стара Саколкаўскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 14.1.1954], польскі ваенны дзеяч бел. паходжання. У час вучобы ў Пецярбургскай духоўнай семінарыі ўваходзіў у бел. нацыянальны гурток. У пач. 1-й сусветнай вайны скончыў 4-месячныя афіцэрскія курсы, ваяваў на Валыні, на Румынским фронце, паранены. З 1918 у Войску Польскім (у 1919—20 у складзе 1-й Літоўска-Беларускай дывізіі), удзельнік савецка-польскай вайны 1920. Пасля вайны на камандных пасадах. Удзельнік польска-германскай вайны 1939. У 1939—41 у падпольным Саюзе ўзброенай барацьбы на тэрыторыі акупаванай Польшчы (у Варшаве), потым — у Вільні. У крас. 1941 арыштаваны органамі НКВД СССР. Вызвалены (жн. 1941) у адпаведнасці з савецка-польскім дагаворам. З сак. 1942 у польскай арміі генерала У.Андэрса на тэрыторыі СССР, з крас. 1942 камандзір 5-й Крэсовай дывізіі пяхоты, сярод асабовага складу якой было шмат беларусаў. У 1943—45 удзельнічаў на чале дывізіі ў галоўных бітвах у Італіі, у тым ліку каля Монтэ-Касіна. Станоўча ставіўся да бел. руху ў Войску Польскім. З 1946 жыў у Англіі.
Тв.: Okruchy wspomnień. Białystok, 1993.
Літ.: ЭГБ, т. 6—1.
[From the book: vol. III, book 2, p. 328]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.