Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЮБІЧ-МАЕЎСКІ Станіслаў Адамавіч
[27.4.1878, Полацкі пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл. — снеж. 1941, Мінск ?], грамадскі і культурны дзеяч, педагог. Скончыў Віцебскую гімназію (1895), Кракаўскі ун-т (1903). У 1900 стварыў і ўзначаліў у Кракаве «Кола беларускіх студэнтаў». Да 1941 настаўнічаў у Польшчы, Зах. Беларусі. Выдаў больш за дзесятак падручнікаў па гісторыі і геаграфіі, бел. «Лемантар» (Львоў, 1929). З чэрв. 1940 працаваў у савецкай гарадской адміністрацыі ў Вільні, курыраваў школьны сектар. З вер. 1941 у Мінску ў Інспектараце бел. школ. Прымаў удзел у дзейнасці падпольнай антыфашысцкай Арганізацыі беларускіх нацыяналістаў. Па даносе правакатара арыштаваны СД і расстраляны.
Літ.: Жыццяпіс Любіч-Маеўскага // Спадчына. 1994. № 1; ЭГБ, т. 4.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.