Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПОЛЯК (ПАЛЯК) Аляксандр Паўлавіч 

ПОЛЯК (ПАЛЯК) Аляксандр Паўлавіч

[27.2.1889, хут. Валянцей (Велянцеі) Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец, педагог, брат Іпаліта Поляка. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. старшы навуковы супрацоўнік БелАН. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938 у Мінску. Асуджаны асобай нарадай НКВД 10.10.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Усольскі канцлагер НКВД Пермскай вобл. Вызвалены ў 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 9.10.1959. Справа П. № 14822-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"