Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САВІНСКІ Сцяпан Іосіфавіч
[26.12.1904, Нова-Барысаў Мінскай губ., цяпер Барысаў Мінскай вобл. — ?], музыкант. З сялянскай сям’і. Працаваў у музыкальным узводзе вайсковай часці № 6203 у Мінску. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.3.1938. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 21.5.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 4 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.6.1959. Асабовая справа С. № 14467-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.