Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САРАКОШ Іван Іўсцінавіч 

САРАКОШ Іван Іўсцінавіч

[24.9.1899, в. Залчнікі (?) Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 31.10.1937, Мінск, НКВД], вайсковец. З сялянскай сям’і. У 1919 уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту камандзір 4-га стралковага палка. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 20.6.1937 у Мінску. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.10.1937 за «вайскова-фашысцкую змову» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.12.1958. Асабовая справа С. № 13439-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"