Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РУСЕЦКІ Эдмунд Сігізмундавіч
[24.8.1893, в. Жданы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 4.3.1938, Мінск, турма НКВД], дзяржаўны дзеяч БССР. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельчаў у 1-й сусветнай і грамадзянскай войнах. У 1920—29 працаваў у Наркамземе БССР, у 1924—27 нам., першы нам. наркама земляробства. Член ЦКК КП(б)Б. Падчас арышту начальнік Белкантоpы па якасці торфу. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 17.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Свяpдлоўская, д. 75, кв. 1. Асуджаны 15.2.1938 тройкай НКВД як «pэзідэнт польскай pазведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 14.11.1957 тpыбуналам БВА. Асабовая справа Р. № 11106-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Літ. ЭГБ, т. 6—1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.