Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЯШЭВІЧ Валяр ’ ян Гаўрылавіч 

ЛЯШЭВІЧ Валяр ’ ян Гаўрылавіч

[2.2.1903, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 1980-я г., Мінск], рэдактар, літаратурны работнік. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту супрацоўнік аддзела літаратуразнаўства Беларускага дзяржаўнага выдавецтва ў Мінску. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 26.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Універсітэцкая, д. 8/28, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 13.12.1933 як «актыўны член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК (замененых на 3 гады ссылкі). Тэрмін адбываў у Валагодскай вобл. Вызвалены ў 1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.4.1957. Асабовая справа Л. № 10240-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"