Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАМАНЮК Янка (Іван) Ігнатавіч 

РАМАНЮК Янка (Іван) Ігнатавіч

[1935, Брэсцкая вобл. (?) — ?], да асуджэння жыхар Беларусі, брат Васіля Раманюка. Арыштаваны 20.5.1950 у Станіслаўскай вобл. Асуджаны асобай нарадай пры МДБ СССР 12.12.1950 як «сацыяльна-небяспечны элемент» да высылкі ў Томскую вобл. 13.4.1963 прыгавораны па артыкуле «антысавецкая агітацыя і прапаганда». Паводле дадзеных следства, «спрабаваў стварыць у калоніі са зняволеных антысавецкую арганізацыю, усталяваўшы сувязі з украінскімі нацыяналістамі» (з якімі, выкарыстоўваючы шыфр, падтрымліваў нелегальную перапіску). Далейшы лёс невядомы.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 93941; Базы дадзеных УУС Томскай вобл.

Літ.: 5810, с. 630.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"