Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАКСІМУК Мікалай Іванавіч
[1929, в. Радзевічы Брэсцкага пав. Палескага ваяв., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Вучыўся ў няпоўнай СШ Высокаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 14.3.1944 (?). Асуджаны пазасудовым органам 20.5.1946 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 23.5.1990. Асабовая справа М. № 10387-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.