Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПІЛУЙ Ларыса Яўгенаўна
[1927, в. Раванічы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. — ?], навучэнка. З сялянскай сям’і. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, вучылася ў Чэрвеньскай СШ. Арыштавана 28.10.1944. Асуджана асобай нарадай 1.2.1945 як «член антысавецкай арганізацыі СБМ» да 4 гадоў ППК. У 1948 зноў арыштавана і саслана ў Краснаярскі край. Вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 29.6.1965. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 180]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.