Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЦЮРЫН Валянцін Нічыпаравіч 

ЦЮРЫН Валянцін Нічыпаравіч

[1927, в. Знаменка, цяпер Тамбоўская (?) вобл., Расія — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту майстар вытворчага навучання Мінскага тэхнічнага вучылішча № 2. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Паводле дадзеных следства, у 1956 спрабаваў стварыць падпольную «Усерасійскую рабоча-сялянскую партыю» дзеля барацьбы супраць КПСС і савецкай улады. Напісаў праграму і статут, вербаваў сяброў партыі». Арыштаваны 18.2.1957 у Мінску па адрасе: Загарадны зав., д. 56а, кв. 9. Асуджаны пазасудовым органам паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 29.4.1957 да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР (пас. Явас Зубава-Палянскага р-на). Памілаваны 27.8.1963. У тым жа годзе вызвалены. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь 12.11.1993. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ц. № 35677-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 88454; НАРБ, ІКР.

Літ.: 580, с. 306.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"