Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАЛЯШЧУК Мікалай Сямёнавіч 

ПАЛЯШЧУК Мікалай Сямёнавіч

[1927, в. Вулька Дастаеўская Кобрынскага пав. Брэсцкага ваяв., цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У другой палове 1940-х г. атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, працаваў загадчыкам сепаратарнага пункта ў в. Вулька Дастаеўская. Арыштаваны 24.10.1949. Асуджаны 7.12.1949 за «сувязь з бандай АУН» да 8 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены 2.12.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 3.10.1975. Асабовая справа П. № 6808-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"