Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САЛАВЕЙ Георгій Канстанцінавіч 

САЛАВЕЙ Георгій Канстанцінавіч

[1926, в. Кучынаўшчына Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — ?], медык-эпідэміёлаг. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў інструктарам на Мінскай гарадской дэзінфекцыйнай станцыі. Арыштаваны 20.10.1960 у Мінску па адрасе: 2-і Рыгораўскі зав., д. 12, кв. 4. Асуджаны 30.12.1960 за «антысавецкую дзейнасць» да 4 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом Беларусі 29.5.1992. Асабовая справа № 35615-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"