Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САЛАВЕЙ Уладзімір 

САЛАВЕЙ Уладзімір

[1925, в. Гуменікі Слонімскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — снеж. 1996, в. Казлоўшчына Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.], настаўнік, удзельнік антысавецкага маладзёжнага падполля. Вучыўся ў пачатковай школе ў в. Сурынка Слонімскага р-на, у 1939—1941 у слонімскай СШ № 5. У час нямецкай акупацыі працягваў адукацыю ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі. Летам 1944 працаваў на аднаўленні чыгункі каля Слоніма. Пазней паступіў у Баранавіцкі настаўніцкі інстытут на гісторыка-філалагічны ф-т. З 1946 сябра падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка», арганізаваў аб’яднанне слонімскага і баранавіцкага маладзёжнага падполля. Летам 1946 увайшоў у створаны каардынацыйны орган падполля — «Цэнтр беларускага вызваленчага руху». Пасля сканчэння інстытута накіраваны на работу ў Рахавіцкую сямігадовую вясковую школу (Слонімскі р-н), завочна вучыўся ў Гродзенскім педінстытуце. З 1947 на нелегальным становішчы. Арыштаваны органамі дзяржбяспекі ў пачатку 1950-х г. Падчас допытаў звар’яцеў. На працягу 4 дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў Магілёўскай, Ружанскай, Гродзенскай бальніцах для псіхічнахворых. У 1996 пераведзены ў бальніцу пад Казлоўшчыну (Дзятлаўскі раён), дзе і памёр. Пахаваны ў в. Жыровічы Слонімскага р-на.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Ёрш С. Ён любіў Беларусь // Газета Слонімская. 1998. 30 ліп. — 1 жн.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"