Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САЛАВЕЙ Уладзімір Антонавіч 

САЛАВЕЙ Уладзімір Антонавіч

[1923, в. Прошчыцы Слуцкага пав. — ?], педагог, верагодна, брат Івана Антонавіча і Фёдара Антонавіча Салаўя. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у Варанянскай СШ Астравецкага р-на Гродзенскай вобл. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 29.12.1944 у в. Варняны. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 8.4.1946 як «член антысавецкай арганізацыі СБМ» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Горкаўскай вобл. Вызвалены 28.8.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 31.3.1962. Асабовая справа С. № 17575-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"