Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАРКАЎ Фёдар Мітрафанавіч 

МАРКАЎ Фёдар Мітрафанавіч

[1920, в. Старая Буда, цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1936 у Чырвонай арміі. Падчас арышту загадчык справаводства Курскага палявога шпіталя № 4397. Арыштаваны 13.5.1943. Асуджаны 19.6.1943 за «контррэвалюцыйную прапаганду і агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.1.1957. Асабовая справа М. № 7727-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"