Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЭЛЕХ Васіль Мікітавіч
[1919, в. Зарытава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Меў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту нам. палітрука 136-га асобнага батальёна 1080-й вайсковай часці. Арыштаваны 13.1.1942 (?). Асуджаны 15.3.1942 (?) як «агент польскай паліцыі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1949. Асабовая справа Ш. № 4389-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 470–471]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.