Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХАХЛОЎ Фёдар Цімафеевіч
[1918, в. Свішчаўка, цяпер Кіpсанаўскі p-н Тамбоўскай вобл., Расія — ?], службовец. З рускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту інспектаp Маладзечанскага абл. аддзела наpоднай адукацыі. Арыштаваны 8.2.1945 у Стаpа-Вілейцы тагачаснай Маладзечанская вобл. па адрасе: вул. Чырвонаармейская, д. 37. Асуджаны 2.7.1946 за «шпіянаж» і як «член антысавецкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Вызвалены (па амністыі) 2.7.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 26.8.1969. Асабовая справа Х. № 20097-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.