Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАШУЧЭНКА Наталля Іванаўна
[1917, Мінск — ?], журналістка, сястра Ганны Пашучэнкі. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала адказным сакратаром газ. «Піянер Беларусі». Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 2.1.1945 у Мінску па адрасе: вул. К. Цэткін, д. 24, кв. 7. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 26.12.1945 як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбывала ў Паўночна-Уральскім канцлагеры НКВД Свярдлоўскай вобл. (Ірбіт). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 28.4.1992. Асабовая справа П. № 33315-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 173]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.