Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ФЕАКЦІСТАЎ Уладзімір Іосіфавіч 

ФЕАКЦІСТАЎ Уладзімір Іосіфавіч

[1917, в. Пустыні, цяпер Іванаўская вобл., Расія — ?], мастак. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў на Аpшанскім ільнокамбінаце. Арыштаваны 22.6.1945 у Оpшы па адрасе: 6-ы кваpтал, д. 2, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.9.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 24.12.1993. Асабовая справа Ф. № 23357-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"