Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЫЧКОЎСКІ Максім Піліпавіч 

ЛЫЧКОЎСКІ Максім Піліпавіч

[1915, в. Хватаўка, цяпер Круглянскі (?) р-н Магілёўскай вобл. — ?], інжынер-гідраакустык, вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас першага арышту служыў у ваеннай часці 40092 Ціхаакіянскага флоту. Арыштаваны 5.11.1952 ва Уладзівастоку. Асуджаны 29.1.1953 за «контррэвалюцыйную агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў ППК. Вызвалены і рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР у перыяд 25.6—6.8.1954. Зноў асуджаны 14.12.1957. Абвінавачваўся ў тым, што «зрабіў антысавецкія надпісы на будынках Кіеўскага гарадскога савета, будаўнічага ўпраўлення і інш.». Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Л. № 8315-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: 580.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"