Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФУРСАЎ Васіль Пятровіч
[1915, в. Горня Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], ?. З бел. сялянскай сям’і. Вышэйшую адукацыю атрымаў у другой палове 1930-х г. Арыштаваны 8.12.1942. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.11.1943 за «дэзерцірства і антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 27.11.1989. Асабовая справа Ф. № 13680-сн з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр. : Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.