Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯСЯЛЕВІЧ Г. С.
[1915 — ?], трэнер класічнай барацьбы. Жыхар Мінска. На працягу 1957—58 разам з А.Рубінам і Я.Хейфіцам абмяркоўваў палітыку савецкага ўрада ў адносінах да яўрэяў. Паводле дадзеных следства, з Польшчы, дзе Я. вясной 1958 быў у складзе спартыўнай дэлегацыі, прывёз яўрэйскія часопісы і брашуру «Аб антысемітызме». Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 29.4.1959. Рэабілітаваны 20.12.1964. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 85052; Ф. 9474, воп. 41, спр. 3087.
Літ.: 580, с. 521—522.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.