Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МОЛЧАН Іван Платонавіч
[1914, в. Сычэва Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Са жн. 1944 да мая 1945 на 1-м Беларускім фронце. Падчас арышту рахункавод калгаса імя Васілеўскага Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны 23.9.1950 у в. Сычэва. Асуджаны 14.12.1950 за «сувязь з бандай АУН» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 6.3.1975. Асабовая справа М. № 6793-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.