Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЯХОТА П. А.
[1913 — ?], аграном. Член КПСС, меў вышэйшую адукацыю. Жыхар Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. 4.1.1957 на закрытым партыйным сходзе калгаса пасля чытання закрытага ліста ЦК КПСС выступіў з прамовай, у якой крытыкаваў урад і «пераказваў анекдоты антысавецкага зместу». Асуджаны паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 27.3.1957. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 83214.
Літ.: 580, с. 288.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.