Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СМІЛЬТЭН Лідзія Карлаўна 

СМІЛЬТЭН Лідзія Карлаўна

[1912, Яраслаўская губ., Расія — ?], педагог, сястра Канстанціна Смільтэна. З сялянскай сям’і. Падчас арышту студэнтка Віцебскага педагагічнага інстытута. Адначасова працавала настаўніцай. Арыштавана 11.1.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Талстога, д. 10, кв. 6. Асуджана 20.3.1938 асобай нарадай пры НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена ў 1949. Рэабілітавана трыбуналам БВА 28.8.1958. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 6447-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"