Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШАЎЛІС Антон Антонавіч
[1912, Рыга, Латвія — 30.4.1938, Віцебск], мастак. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў на віцебскай фабрыцы «КІМ». Арыштаваны 11.1.1938 у Віцебску па адрасе: Гарадоцкая шаша, д. 53. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 12.4.1938 за «шпіянаж на карысць Латвіі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 24.8.1989. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.