Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ТАЛЕЙКА Генадзь Іванавіч
[1912, Мінск — ?], навучэнец. З бел. сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў кандыдатам у члены ВКП(б). Падчас арышту студэнт Томскага «ЭМИИТ» (?). Арыштаваны 20.3.1936. Асуджаны 3.9.1936 за «контррэвалюцыйны сабатаж» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.12.1991.
Кр.: Книга памяти томичей.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.