Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХРОМЧАНКА Іван Мацвеевіч
[1912, в. Вялікія Хутары Чэрыкаўскага (?) пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — 24.8.1937, Ленінград, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту студэнт аднаго з ленінградскіх інстытутаў. Арыштаваны 25.4.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.8.1937 за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.