Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЕВІТАН Леанід Маркавіч 

ЛЕВІТАН Леанід Маркавіч

[1911, мяст. Докшыцы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], адміністрацыйны работнік. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам у Саюздруку. Арыштаваны 12.11.1939 у Валожыне па адрасе: вул. Віленская, д. 46. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 17.8.1940 як «агент польскай паліцыі» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі (былы Ухта-Пячорскі) канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 12.8.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа Л. № 27874-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"