Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МІЦКЕВІЧ Цярэнцій Пятровіч
[1911, в. Радзіца Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], ?. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. У 1942 у партызанскім атрадзе ў Крупскім р-не. Арыштаваны 20.10.1942 (?). Асуджаны асобай нарадай НКВД 7.4.1943 (?) за «супрацоўніцтва з немцамі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай чыгункі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 20.7.1992. Асабовая справа М. № 34234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 110]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.