Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МІХАЙЛОЎСКІ Пётр Андрэевіч
[1911, в. Максімаўка Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — кастр. 1937, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Вучыўся ў Томскім мукамольна-элеватарным ін-це. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны 26.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.11.1959.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.