Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХАРЫТАНОВІЧ Васіль Канстанцінавіч
[1911, Баранавічы — ?, ГУЛАГ], аграном, бацька пісьменніка Юрыя Станкевіча (прозвішча па маці). Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 2-й сусветнай вайны мабілізаваны ў Чырвоную армію. Пад Барысавам трапіў у палон. Сядзеў у нямецкім канцлагеры, адкуль уцёк. Арыштаваны ў 1945. Зняволены ў Барысаўскай турме МДБ. Асуджаны як «член БНС» і за «правядзенне мерапрыемстваў антысавецкай скіраванасці» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер МДБ Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.