Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЦІМАФЕЕЎ Канстанцін Іванавіч 

ЦІМАФЕЕЎ Канстанцін Іванавіч

[1909, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія — ?], мастак. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Барысаўскім гарвыканкаме. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.1.1945 у Барысаве па адрасе: вул. М.Горкага, 4. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.12.1945 як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Уральскі канцлагер НКВД Свярдлоўскай вобл. (Ірбіт). Вызвалены 26.7.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 14.4.1995. Асабовая справа Т. № 36241-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"