Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯЦЫНА Людвіг Іванавіч
[1909, Масква — 14.6.1938, Масква, НКВД], інжынер. З сям’і бел. службоўца. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 1930-я г. Апошняе месца работы — інжынер-тэхнолаг пражэктарнага завода імя Кагановіча. Арыштаваны 24.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Садовая-Чарнагразская, д. 20/28, кв. 19. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 31.5.1938 за «дачыненне да контррэвалюцыйнай фашысцкай шпіёнскай арганізацыі ПАВ» і за «шкодніцкую дзейнасць пры распрацоўцы новых канструкцый пражэктараў» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 21.3.1956. Асабовая справа Я. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.