Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛОЙКА Іван Вікенцевіч
[1909, в. Канюхі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту студэнт Омскага сельскагаспадарчага інстытута. Арыштаваны 5.12.1937. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 16.2.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Омскага абл. суда 4.10.1955.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 38]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.