Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЕМАШКЕВІЧ Алена Мацвееўна 

СЕМАШКЕВІЧ Алена Мацвееўна

[1908, мяст. Лебедзева Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 4.11.1937, Томск, НКВД], бібліятэкар, сястра Рамана Семашкевіча. З бел. сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала загадчыцай раённай бібліятэкі ў в. Зыранская Томскай вобл. Арыштавана 27.7.1937. Асуджана 18.10.1937 як «член шпіёнскай дыверсійнай контррэвалюцый арганізацыі» да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 9.9.1957.

Кр.: Книга памяти томичей.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"