Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАШКЕВІЧ Мікалай Пятровіч 

ПАШКЕВІЧ Мікалай Пятровіч

[1908, мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — 17.10.1937, Ленінград, НКВД], рабочы, брат Іосіфа Пашкевіча. З бел. сям’і. Падчас арышту слесар Ленінградскага малочнага камбіната. Арыштаваны 22.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. 7-я Чырвонаармейская, д. 6/8, кв. 2. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 12.10.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"