Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САБІЛА Іван Андрэевіч
[1908, в. Сівіца Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — 1.12.1937, Томск, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту студэнт 1 курса Томскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 4.9.1937. Асуджаны 10.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.7.1957
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.