Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТРУНЕЎСКІ Уладзімір Данілавіч
[1907, мяст. Целяханы Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 9.1.1938, Мінск, НКВД], артыст. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Беларускім дзяржаўным pадыёкамітэце. Быў жанаты, гадаваў дзіця Арыштаваны 23.9.1937 у Мінску па адрасе: вул. Валадаpскага, д. 12, кв. 4. Асуджаны «двойкай» НКВД 3.1.1938 як «член контррэвалюцыйнай дыверсійнай паўстанцкай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 23.10.1957. Асабовая справа С. № 10902-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 318–319]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.