Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЯКУН Уладзімір Васілевіч
[1907, Варшава — 8.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту галоўны інжынер шахтаўпраўлення № 1/33 трэста «Таваркоўвугаль». Арыштаваны 25.4.1937 на ст. Алавяная Усходне-Сібірскага краю. Асуджаны 7.10.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 31.10.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.