Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАДАБЕД Аляксандр Ігнатавіч
[1907, в. Лешчанская Гута Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. У 1930 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Курганскага спіртагарэлачнага завода. Арыштаваны 14.10.1937. Абвінавачваўся ў «дыверсійна-шкодніцкай дзейнасці». 23.6.1939 справа П. была спынена. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Осуждены по 58-й... Книга памяти жертв политических репрессий Курганской области. Курган, 2002. Т. 1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.