Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛУГАВЫ Ёхес Ісакавіч
[1906, мяст. Гарадок Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю (верагодна, скончыў МБПТ). Працаваў у адной з мінскіх газет. Арыштаваны 30.9.1929. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 13.2.1930 за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 17.7.1989. Асабовая справа Л. № 27108-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 39]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.