Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЫМАНСКІ Мікалай Іванавіч
[1906, в. Пясочнае Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 19.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту планавік-фінансіст Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута ўгнаення, агратэхнікі і аграглебазнаўства. Арыштаваны 4.11.1937 у Маскве па адрасе: Новая шаша, д. 42, кв. 7. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 13.12.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.9.1989. Асабовая справа Ш. № 27862 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.