Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СЯНКЕВІЧ Аляксандр Казіміравіч
[1906, в. Мікалаеўшчына Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Да арышту сакратар газ. «Коммунар Могилева». Арыштаваны 23.8.1937. Абвінавачваўся ў «нелегальным пераходзе дзяржаўнай граніцы». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 13.11.1937. Асабовая справа С. № 5971 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 342–343]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.